У пятніцу, 21 чэрвеня, у 10.00 у Нясвіжы (у скверы ля фантана), адбудзецца гарадская акцыя ў падтрымку чытання “Кніга дорыць цуды!”. Да ўвагі ўсіх жадаючых — цікавая сустрэча з пісьменнікамі, майстар-класы, атракцыёны, гульні, конкурсы і віктарыны, а таксама — прэзентацыя часопіса “Юный спасатель” і кніжныя выставы. Мерапрыемства пройдзе ў рамках акцыі “Лета з добрай кнігай”.
Арганізатары — аддзел па рабоце з дзецьмі Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя П. Пранузы.