У Беларусь вяртаецца гарачае і сухое надвор'е: у сераду будзе да +30
18.06.2019 12:50
—
Разное

БЕЛТА
У бліжэйшыя суткі, 19 чэрвеня, у Беларусі чакаецца надвор'е з невялікай хмарнасцю і без ападкаў.
Вецер будзе няўстойлівы, 2-7 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе 11-17 градусаў цяпла, месцамі будзе крыху халадней — 8-10 градусаў. Удзень прагназуецца 24-30 са знакам плюс, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.
У бліжэйшыя дні вельмі цёплае надвор'е з тэмпературай паветра да +30 захаваецца, але магчымыя дажджы. У выходныя крыху пахаладае.