У Гомелі матацыкліст урэзаўся ў легкавік і разбіўся насмерць
18.06.2019 10:55
—
Разное

chp24.by
У Гомелі матацыкліст урэзаўся ў легкавік і разбіўся насмерць. Як паведамляе сайт chp24.by, здарэнне адбылося ўвечары 17 чэрвеня на Усходнім абыходзе. Матыцыкліст на павароце на справіўся ў кіраваннем і паваліўся пад прыпаркаваны ў крайнім правым радзе па хадзе руху аўтамабіль.
Паводле відавочцаў ДТЗ, на месца адразу прыбылі МНС, хуткая і ДАІ. На фота бачна, што матацыкл пасыпаны пяском, побач вогнетушыльнік, бо падчас падзення транспартны сродак мог загарэцца.
Матацыкліст загінуў на месцы, у машыне нікога не было, таму іншых пацярпелых у аварыі няма.