Каля "Экспабела" ў Мінску насмерць збілі веласіпедыстку
17.06.2019 21:10
—
Разное
![Каля "Экспабела" ў Мінску насмерць збілі веласіпедыстку](http://www.21.by/pub/news/2019/06/1560798282004601.jpg)
TUT.by
У Мінску пад коламі аўтамабіля загінула раварыстка, піша TUT.by са словаў відавочцаў.
Трагедыя здарылася ўвечары 17 чэрвеня на Лагойскім тракце каля гандлёвага цэнтра "Экспабел".
На месцы аварыі працуе следча-аператыўная група. Праваахоўнікі высвятляюць прычыны і абставіны ДТЗ.