Рэдакцыя разам з Шумілінскім гісторыка-краязнаўчым музеем адкрывае рубрыку “Рэчы з гісторыяй”

Источник материала:  
17.06.2019 — Разное
Фатаграфія, якая пабыла на фронце...
Гэтай публікацыяй рэдакцыя разам з Шумілінскім гісторыка-краязнаўчым музеем адкрывае рубрыку “Рэчы з гісторыяй”. Супрацоўнікі музея прадставяць чытачам газеты музейныя экспанаты, якія не проста звязаны з гісторыяй раёна і краіны, але маюць уласную цікавую гісторыю.
Рэдакцыя разам з Шумілінскім гісторыка-краязнаўчым музеем адкрывае рубрыку “Рэчы з гісторыяй”

Кожная фатаграфія мае сваю ўнікальную гісторыю, часам вельмі кароткую, а часам даўжынёй у цэлае жыццё.
На гэтай фатаграфіі група вучняў выпускнога класа Обальскай школы падчас экскурсіі ў Ленінградзе ў 1934 годзе. Яе захаваў на памяць аб той паездцы адзін з яе ўдзельнікаў – Сцяпан Рыгоравіч Ісачанка (стаіць у цэнтры).
У школе існавала традыцыя: кожны год выпускны клас прэміраваўся паездкай у Маскву ці Ленінград. Грошы на паездку вучні зараблялі самі ў школьнай дапаможнай гаспадарцы ці ў калгасе.  Старшакласнікі ўдзельнічалі ў рабоце гурткоў лікбеза, яны спаборнічалі, хто больш навучыць людзей пісьменству. Сцяпан разам са сваім сябрам Міронам Ільіным (на здымку стаіць ззаду)навучылі чытаць і пісаць 60 чалавек. Ільін і многія аднакласнікі загінулі на фронце ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Сцяпан закончыў Беларускі політэхнічны інстытут, і вайна заспела яго адразу пасля выпускнога вечара. Разам з сябрамі ён пайшоў у ваенкамат. З нямногіх рэчаў студэнта-выпускніка Сцяпан узяў самае неабходнае: паклаў у планшэт заліковую кніжку, даведку аб заканчэнні інстытута (дыпломы ім выпісаць не паспелі), накіраванне на працу галоўным інжынерам торфапрадпрыемства імя Даумана ў Сіроцінскім раёне і тры фатаздымка, пра адзін з якіх ідзе размова.
Ваяваць Сцяпану прыйшлося ў 19-м стралковым палку славутай 8-й гвардзейскай Панфілаўскай дывізіі.
У баях за в. Пацюгі Пушкінагорскага раёна Пскоўскай вобласці ў сакавіку-красавіку 1944 г. Ісачанка быў лінейным наглядчыкам і на працягу сутак непарыўнай работы ліквідаваў 43 парывы на лініі сувязі. Падчас ліквідацыі парыву Сцяпана паранілі ў руку, але ён працягваў працаваць на лініі яшчэ 2 гадзіны.
У баях па прарыве другой лініі абароны праціўніка каля в. Камісары (Пскоўская вобласць) пастаянна знаходзіў-ся на перадавой. Жывым даходлівым словам агітатара і асабістым прыкладам адвагі і мужнасці натхняў і арганізоўваў асабовы састаў батальёна на выкананне загадаў камандзіра. У наступальным баі 24 ліпеня 1944 года быў паранены і эвакуіраваны ў шпіталь.
У 1944 годзе ў адным з баёў пры вызваленні Прыбалтыкі, пад Ліепаяй, быў цяжка паранены. Варожая куля прабіла планшэт, усе дакументы і фатаграфіі. У правым вугле здымка бачна кулявая адтуліна. Сцяпан застаўся жывы і як каштоўную рэліквію захоўваў дакументы і гэтую фатаграфію.
За гераізм, праяўлены ў гады вайны, Сцяпан Ісачанка быў узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Славы III ступені, медалём “За адвагу”.
Пасля вайны Сцяпан Рыгоравіч Ісачанка доўгі час працаваў на прадпрыемствах тарфяной прамысловасці, у Міністэрстве паліўнай прамысловасці БССР, быў персанальным пенсіянерам рэспубліканскага значэння.
Ужо пасля вайны былы дырэктар Обальскай школы Дзмітрый Стахіевіч Ляшчынскі ўзяў гэтую фатаграфію ў свайго былога вучня Сцяпана і перадаў у музей Обальскага камсамольскага падполля. Зараз яна захоўваецца ў экспазіцыі музея і расказвае пра жыццё гераічных абальчан.
Жанна Ніціеўская, старшы навуковы супрацоўнік музея Обальскага
камсамольскага падполля.
Фота з фондаў музея.
Надрукавана ў №47 ад 18.06.2019 г.
←Более 95% белорусских организаций пользуются интернетом, 67,2% имеют собственный сайт

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика