У Віцебску рамантавалі вуліцу і знайшлі гранату-"лімонку"

Источник материала:  
16.06.2019 14:22 — Разное
У Віцебску рамантавалі вуліцу і знайшлі гранату-"лімонку"
vitvesti.by

У цэнтры Віцебска падчас рамонтных працаў ля будынку Дома друку на вуліцы Гогаля, 17 знайшлі ў зямлі гранату з запалам. Як паведамляюць "Витебские вести", на месца выклікалі саперна-піратэхнічную брыгаду, якая высветліла, што рабочыя нездарма засцерагаліся: граната F1 магла ўзарвацца ў кожны момант.

Сапёры забралі "лімонку" і адвезлі ў бяспечнае месца, каб абясшкодзіць. Таксама яны абследавалі мінашукальнікам бліжэйшую тэрыторыю.

У той самы дзень спецыялісты выязджалі ў вёску Заронава пад Віцебскам, дзе абясшкодзілі 76-мм артылерыйскі снарад. Яго знайшлі падчас абкосу абочыны аўтатрасы.

←В Минске открыли патриотический бар «Kalinoŭski»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика