Міністр інфармацыі наведаў новую кніжную краму ў Слоніме

Источник материала:  
15.06.2019 — Разное

Міністр інфармацыі наведаў новую кніжную краму ў Слоніме

15 чэрвеня Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Мікалаевіч Карлюкевіч, старшыня Слонімскага райвыканкама Генадзь Баляслававіч Хоміч і дырэктар ААТ “Белкніга” Аляксандр Аляксандравіч Вашкевіч пабывалі ў новай кніжнай краме на вуліцы Чырвонаармейскай.

– На самай справе кнігарню “Санет” мы ўрачыста адкрыем напярэдадні Дня беларускага пісьменства – 31 жніўня, – адзначыў Аляксандр Мікалаевіч Карлюкевіч. – Але вырашылі, што яна павінна ўжо працаваць, бо памяшканне гатова, ўсе пытанні з уладамі вырашаны. Вельмі аператыўна Слонімскі райвыканкам дапамог нам аформіць усе паперы. Гэта заўсёды працэс вельмі складаны і няпросты. Дарэчы, добра папрацавала ААТ “Белкніга” па асартыменту тавараў, пошуку супрацоўнікаў. Мы рады, што калектыў з пяці чалавек за гэты час набудзе пэўную практыку работы, паглядзіць, што будзе цікава менавіта для жыхароў горада і раёна. Ведаем, што ў вас ужо ёсць кнігарні, што кніга прадаецца праз сетку кіёскаў “Белсаюздруку”. “Белкніга” – гэта амаль 110 кнігарняў, якія вельмі добра працуюць. Тут прадстаўлены болей за 11 тысяч назваў кніг. Спадзяюся, што мы будзем сучаснымі і будзем развіваць ў Слоніме інтэрнет-гандаль. Летась у нас у краіне было выдадзена 9665 назваў кніг. Сёння, ў гэтыя гадзіны, у старажытным Мірскім замку пачынае сваю дзейнасць фэстываль “Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку”. Каля 100 пісьменнікаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы і другіх краін прыедуць да нас на свае аўтографсесіі і прэзентацыі твораў. Больш 40 выдавецтваў будуць распаўсюджаваць свае кнігі. А з вамі, паважаныя сланімчане, я хацеў бы сустрэцца ў Дзень беларускага пісьменства на ўрачыстым адкрыцці кнігарні. І пачуць станоўчыя водгукі пра краму  “Санет”.

Міністр інфармацыі наведаў новую кніжную краму ў Слоніме

Старшыня райвыканкама Генадзь Баляслававіч Хоміч падзякаваў гасцей за падарунак гораду – краму такога  фармата. Кнігарня дазволіць слонімчанам набываць літаратуру, а таксама і канцтавары. Загадчыца кнігарні Марына Ўладзіміраўна Асятрова правяла для наведвальнікаў і пакупнікоў цікавую экскурсію. Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь стаў першым пакупніком, ён набыў кнігу аб гісторыі Слоніма.

Міністр інфармацыі наведаў новую кніжную краму ў Слоніме

Міністр інфармацыі наведаў новую кніжную краму ў Слоніме

Міністр інфармацыі наведаў новую кніжную краму ў Слоніме

Міністр інфармацыі наведаў новую кніжную краму ў Слоніме

Міністр інфармацыі наведаў новую кніжную краму ў Слоніме

Міністр інфармацыі наведаў новую кніжную краму ў Слоніме

slonves.by

←Шестой роддом закроют на капитальный ремонт в 2020 году

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика