На Нямізе ў Мінску жорстка сутыкнуліся грузавік з прадуктамі і пазадарожнік
15.06.2019 10:29
—
Разное
АДАІ Цэнтральнага раёна Мінска
У цэнтры Мінску сутыкнуліся грузавік "ГАЗель", які вёз прадукты, і пазадарожнік "Ягуар". Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сталічную гарадскую ДАІ, здарэнне адбылося на вуліцы Няміга, на скрыжаванні з Раманаўскай Слабадой.
Пазадарожнік рухаўся з праспекта Пераможцаў у бок праспекта Дзяржынскага, а грузавік ішоў з Гарадскога Вала ў бок Кальварыйскай. Акалічнасці, якія прывялі да аварыі, высвятляюцца.
Грузавік перакуліўся, пазадарожнік моцна пабіты. Кіроўца "Ягуара" дастаўленая ў лякарню для агляду.