Трохгадовы хлопчык выпаў у діцячым садку з акна другога паверха
pixabay.com
13 чэрвеня ў дзіцячым садку вёскі Язвінкі Лунінецкага раёна адбылося надзвычайнае здарэнне. З акна другога паверха вываліўся трохгадовы хлопчык, піша "Медиа-Полесье".
У Лунінецкай цэнтральнай раённай лякарні паведамілі, што з хлопчыкам усё добра, у яго няма нават пераломаў. Для прафілактычнага абследавання яго адправілі ў Пінскую раённую лякарню.
Акалічнасці здарэння высвятляе райаддзел Следчага камітэта.
Журналісты адзначаюць, што ў Лунінцы і Мікашэвічах ужо бывалі выпадкі, калі дзеці падалі з вокнаў. Але ўпершыню здарыўся такі недагляд у дзіцячай установе.
Як удакладняе Следчы камітэт у сваім Telegram-канале, работніца садка адчыніла акно, пакуль дзеці былі на прагулцы, а потым забылася яго зачыніць. Пасля абеду выхавальніца паклала хлопчыка ў ложак на ціхі час і стала дапамагаць распрануцца іншым дзецям. Ложак дзіцяці стаяў каля акна.
Праз некалькі секундаў выхавальніца павярнулася і пабачыла, што хлопчык вываліўся з акна другога паверха.