Да +33 будзе на выходных у Беларусі
pixabay.com
15 чэрвеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, інфармуе Белгідрамет.
Уначы месцамі па краіне, а ўдзень у асобных раёнах Брэстчыны і Гомельшычны пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. У ранішнія гадзіны месцамі прагназуецца слабы туман. Вецер будзе паўднёвы, днём з пераходам на паўночна-заходні слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты.
Уначы будзе 15-21 цяпла, удзень паветра прагрэецца ад +24 па поўначы краіны да +33 па поўдні.
У нядзелю, 16 чэрвеня, будзе пераважна без ападкаў, толькі па захадзе краіны зранку і ўдзень пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер будзе ўсходняй чвэрці ўмераны, пры навальніцах парывісты.
Уначы сіноптыкі прагназуюць 12-19 вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе — да 20-22 са знакам "плюс". Удзень чакаецца 24-29 цяпла, па поўдні паветра прагрэецца да +30...+32.