С 13 июня запрещено посещение лесов в Шумилинском районе

Источник материала:  
13.06.2019 — Разное

С 13 июня запрещено посещение лесов в Шумилинском районеУведзена забарона на наведванне лясоў з 13 чэрвеня

Рашэннем Шумілінскага раённага выканаўчага камітэта 13 чэрвеня 2019 г. №366 уведзена забарона на наведванне лясоў.

У сувязі з устанаўленнем IV-V класа пажарнай небяспекі па ўмовах надвор’я на тэрыторыі ляснога фонду Шумілінскага раёна ЗАБАРОНЕНА:

знаходжанне грамадзян;

уезд транспартных сродкаў, за выключэннем транспарту юрыдычных асоб, якія вядуць лясную гаспадарку, і органаў ,якія ажыццяўляюць кантроль у адпаведнасці з п.2 арт. 106 Ляснога кодэкса Рэспублікі Беларусь;

правядзенне работ, не звязаных з лясной гаспадаркай.

Шумілінскім лясгасам разам з раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях будзе арганізаваны маніторынг супрацьпажарнай сітуацыі, а таксама рэйды па выяўленні парушэнняў пажарнай бяспекі ў лясах.

←О введении временного запрета посещения лесов на территории Шарковщинского района

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика