Чацвёра дзяцей пацярпелі ў ДТЗ пад Салігорскам
sk.gov.by
Салігорскі райаддзел Следчага камітэта высвятляе абставіны ДТЗ, у якім пацярпелі шэсць чалавек, у тым ліку чацвёра дзяцей, інфармуе прэс-служба ведамства.
Інцыдэнт здарыўся 12 чэрвеня. 39-гадовая жыхарка Слуцка на аўтамабілі "Рэно" пры выездзе на галоўную дарогу "Бабруйск — Глуск — Любань" праігнаравала патрабаванні дарожнага знака "Рух без прыпынку забаронены" і ўрэзалася ў грузавы МАЗ.
Пры здарэнні атрымалі траўмы чацвёра непаўналетніх дзяцей, якія сядзелі на заднім сядзенні аўто (васьмі, дзесяці, чатырнаццаці і пятнаццаці гадоў), яны шпіталізаваныя. Кіроўца і яе сваячка таксама дастаўленыя ў лякарню.
Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце парушэння правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў.