Ці спадзе спякота на выхадных?

Источник материала:  
13.06.2019 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

Сапраўдная летняя спякота, якая ўсталявалася на тэрыторыі раёна, працягне панаваць і далей, праўда ў выхадныя слупок тэрмометра павінен крыху апусціцца ўніз.

Сёння, 13 чэрвеня,  удзень чакаецца моцная спёка — да +31 °С, надвор’е — воблачнае з праясненнямі. Сіноптыкі паведамляюць пра верагоднасць навальніцы ў другой палове дня. Вецер — паўднёва-ўсходні — не больш за 5 метраў за секунду. Ноччу таксама цёпла — 20…22 градусы вышэй за нуль.

У пятніцу, 14 чэрвеня, будзе малавоблачна, ападкаў не прагназуецца. Вецер — неістотны. Дзённая тэмпература складзе +30…+32 °С, уначы — +19…+21 °С.

У суботу спецыялісты абяцаюць паслабленне спякоты: удзень перадаюць 25…28 градусаў са знакам “+”, праўда, зноў жа без дажджу. Вецер чакаецца паўночнага напрамку да 7 м/с. Ноччу — 15…18 градусаў цяпла.

Нядзеля, 16 чэрвеня, таксама будзе амаль бязхмарным днём, без ападкаў. Вецер — паўночна-ўсходні — да 4 м/с. Удзень паветра прагрэецца да +26…+28 °С, уначы — 17…19 цяпла.

У панядзелак характар надвор’я амаль не зменіцца: дажджу не плануецца, будзе больш воблачна, вецер — неістотны. Удзень — +26…+27 °С, ноччу — +18..+20 °С.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

←Ученые: Под южным полюсом Луны обнаружили странную аномалию

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика