У аўтамабілі віцебскага праваабаронцы невядомыя перарэзалі тармазны шланг

Источник материала:  
13.06.2019 09:59 — Разное
У аўтамабілі віцебскага праваабаронцы невядомыя перарэзалі тармазны шланг
svaboda.org

У машыне віцебскага праваабаронцы Паўла Левінава невядомыя перарэзалі тармазны шланг. Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. Паводле Левінава, гэта здарылася ў ноч на 12 чэрвеня. "Кампетэнтныя органы распачалі праверку!" — дадаў ён.

У інтэрв'ю Радыё Свабода праваабаронца адзначыў, што ўсяго месяц таму яго аўтамабіль прайшоў тэхагляд і з тармазамі ўсё было ў парадку. Левінаў звярнуўся ў міліцыю, хоць там спачатку не хацелі прымаць яго заяву — аргументавалі тым, што ўладальніку аўто не была нанесеная матэрыяльная шкода. Але заяўнік настаяў на сваім.

Ён мяркуе, што дзеянні невядомых зламыснікаў можна трактаваць як крымінальнае злачынства.

"З няспраўнымі тармазамі я мог ня проста загінуць, але і забіць яшчэ колькі людзей, калі б машыну вынесла, прыкладам, на ходнікі", — кажа праваабаронца.

←Дарья Домрачева и Себастьян Брендель представили в Берлине II Европейские игры

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика