Лесавоз у Светлагорску разбіў пяць прыпаркаваных машын (фота, відэа)

Источник материала:  
12.06.2019 20:20 — Разное
Лесавоз у Светлагорску разбіў пяць прыпаркаваных машын (фота, відэа)
ranak.me

Адразу пяць аўтамабіляў пацярпелі ад лесавоза ў Светлагорску на вуліцы Заводскай, паведамляе мясцовая тэлакампанія "Ранак". Інцыдэнт адбыўся 12 чэрвеня каля 15:00.

Нягружаны лесавоз прыехаў на тэхагляд. На ўездзе ў горад маніпулятар грузавіка зваліўся на аўтамабілі, прыпаркаваныя на ўзбочыне дарогі. Найбольш пацярпела "Аўдзі А6": аўтамабіль працягнула па асфальце ўверх коламі, дах машыны фактычны быў зрэзаны. Астатнім аўтамабілям пашанцавала крыху болей. 

На шчасце, усе машыны стаялі пустыя, таму людзі не пацярпелі.

←В Японии ученые вырастили искусственное мясо. Процесс пошел

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика