Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла ўзнагародзіла мэдалямі да 100-годдзя БНР больш як сорак вядомых беларусаў і замежнікаў, якія спрыяюць дэмакратыі і незалежнасці.

Як стала вядома Радыё Свабода, у ліку ўзнагароджаных – наш зямляк, мастак Вячка Целеш (Рыга), пісьменнік, галоўны рэдактар часопісу «Дзеяслоў» Барыс Пятровіч, тэатральны рэжысэр Мікалай Пінігін і кінадакумэнталіст Антон Цялежнікаў, спевакі Кася Камоцкая, Вераніка Круглова, Зміцер Вайцюшкевіч.

Да тых, хто быў узнагароджаны мэдалём раней, далучаныя дэпутат Вярхоўнагна Савету 13-га скліканя Павал Знавец, намесьнік старшыні партыі БНФ Аляксей Янукевіч, палітычныя вязні Ірына Волкава (Шэйбак), Міхась Кукабака, Аляксандар Малчанаў, грамадзкія дзеячы Глеб Лабадзенка, Андрэй Стрыжак, Андрэй Сцепанюк.

Мэдаль ад старшыні Рады БНР атрымаюць сьвятары а. Андрусь Абламейка, а. Ян Майсейчык, прапаведнік Юры Рапецкі, былы амбасадар у Беларусі Майкл Козак, чэскі палітык Ян Румл, даследчык беларускай літаратуры Томас Бёрд (Нью-Ёрк), перакладчыца Святлана Вранава (Прага).

Сярод узнагароджаных мэдалём групы дзеячоў беларускай дыяспары — Яўген Вапа (Польшча), Зінаіда Клыга (Эстонія), колішні дырэктар беларускай службы Радыё Свабода Вячка Станкевіч (ЗША).

Мэдаль быў зацверджаны ў дні святкавання 100-годдзя незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі і «уручаецца за пажыццёвыя заслугі ў працы дзеля здзяйснення ідэалаў Акту 25 сакавіка 1918 г., у тым ліку за даследаванні і папулярызацыю беларушчыны, здабыццё і ўмацаванне дзяржаўнай незалежнасці Беларусі, барацьбу за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі».

Мэдалём узнагароджаныя больш за 130 асобаў з Беларусі і замежжа. Уручэнне ўзнагарод мае адбывацца на працягу 2019 году. Адпаведны дэкрэт падпісала старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла, паведамляе Радыё Свабода.

 

 

Подпишитесь на наш канал в