У чацвер захаваецца спякота — зноў да +33
12.06.2019 15:20
—
Разное

pixabay.com
У чацвер, 13 чэрвеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, інфармуе Белгідрамет.
Уначы будзе пераважна без ападкаў, зранку і ўдзень месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер прагназуецца ўсходні, паўднёва-ўсходні слабы да ўмеранага, пры навальніцах — парывісты.
Уначы сіноптыкі абяцаюць 14-20 вышэй за нуль, удзень прагназуецца +27...+33. Толькі месцамі па паўночным усходзе чакаецца 24-26 цяпла.