У Баранавічах у часці ўнутраных войскаў МУС памёр старшы прапаршчык

Источник материала:  
12.06.2019 14:56 — Разное
У Баранавічах у часці ўнутраных войскаў МУС памёр старшы прапаршчык
intex-press.by

У баранавіцкай часці № 7404 унутраных войскаў МУС памёр вайсковец. Трагедыя адбылася раніцай 12 чэрвеня. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла Святлана Хрыпач, прадстаўнік прэс-службы ўнутраных войскаў МУС РБ.

"Гэта вайсковец кантрактнай службы. Раніцай у 7:20 прыбыў на службу, і ў пакоі для пераадзявання яму стала дрэнна. Ён страціў прытомнасць і праз некаторы час памёр, на жаль. "Хуткую" выклікалі, спрабавалі рэанімаваць... Меркаваная прычына — адарваўся тромб. Вядома, што ехаў на працу на ровары, а была спякота", — паведаміла Святлана Хрыпач.

Мужчыну, які служыў у званні старшага прапаршчыка, было 39 гадоў. У яго засталіся жонка і трое дзяцей.

Паводле інфармацыі тэлеграм-канала NEXTA, напярэдадні 11 чэрвеня ўсіх вайскоўцаў гэтай часці адправілі на пляц, дзе ў 30-градусную спякоту прымусілі займацца фізічнымі практыкаваннямі, што магло стаць прычынай трагедыі. У прэс-службе дадзеную інфармацыю Еўрарадыё не пацвердзілі.

 

←В Барановичах скончался военнослужащий контрактной службы внутренних войск

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика