В школах Ушаччины прошли выпускные вечера

Источник материала:  
12.06.2019 — Разное

Школьны атэстат, развітальны вальс і сустрэча першага світанка дарослага жыцця. Мінулыя выхадныя прайшлі на Ушаччыне пад знакам выпускных баляў. Са сценамі родных школ, педагогамі развіталіся 58 юнакоў і дзяўчат.
Напэўна, больш за ўсё ўвагі ў гэты вечар дасталася выпускнікам і настаўнікам Ушацкай школы. І гэта зразумела: яе сёлета скончыла адзіная ў раёне залатая медалістка Вікторыя Полазава. Дасягнуць такой вяршыні, па словах дзяўчыны, удалося дзякуючы пастаяннай рабоце над сабой і, канечне ж, правільна пастаўленай мэце ў жыцці. Дарэчы, выпускніца марыць звязаць свой лёс з любімымі хіміяй і біялогіяй, якія вывучала на павышаным узроўні.В школах Ушаччины прошли выпускные вечера

– Гэта вялікае шчасце – бачыць поспехі свайго дзіцяці, – падзяліліся з намі бацькі Вікторыі Таццяна Уладзіміраўна і Сяргей Васільевіч. – Сёння для нас асаблівы дзень, які яшчэ раз пацвердзіў, што жыццё не прайшло дарэмна!
Ніколі не здраджваць сваёй мары, быць настойлівымі і працавітымі жадалі ўсім 46 выпускнікам дырэктар Віталь Іосіфавіч Клімашэўскі, начальнік аддзела па адукацыі Наталля Васільеўна Стрыжонак і першы сакратар райкама БРСМ Рыта Уладзіміраўна Хрыпель. Ганаровыя госці падзякавалі педагогам за іх высакародную працу, бацькам за тое, што яны разам са школай выхавалі дастойных сыноў і дачок. І зноў звярнуліся да выпускнікоў з пажаданнем дасягнуць усіх вышынь, якія яны паставяць перад сабою. І няхай гэта будзе не толькі асабіста для іх, але і на карысць любімай Радзімы.
В школах Ушаччины прошли выпускные вечера

У канве цудоўнага балю – урачысты момант уручэння ўзнагарод. Падзякамі раённага Савета дэпутатаў адзначаны старшыня Маладзёжнай палаты Ушацкага раёна другога склікання Яўген Бародзіч і іншыя яе актывісты. Падзякі райкама БРСМ атрымалі пастаянныя удзельнікі розных мерапрыемстваў і акцый. Сапраўднымі зоркамі вечара, якія не раз выходзілі за ўзнагародамі, сталі Наталля Ладзік, Аляксей Машчонак, Караліна Клачок, Лізавета Андрыковіч. Працавітасць і настойлівасць юнакам і дзяўчатам прывівалі іх класныя кіраўнікі Ірына Уладзіміраўна Леснічэнка і Марына Уладзіміраўна Міхайлава.
Сімвалічна ў Год малой радзімы ля школы была закладзена алея выпускнікоў. Пасадка маладых туй ля роднай навучальнай установы павінна стаць добрай традыцыяй.
В школах Ушаччины прошли выпускные вечера

Афіцыйная частка балю завяршылася прыгожым вальсам выпускнікоў. Не менш цікавы працяг чакаў прысутных у актавай зале. Многія мамы і нават таты змахвалі слёзы, калі на экране з’яўляліся фота іх малых і ўжо дарослых дзяцей, а вядучыя зачытвалі адметныя іх характарыстыкі. Няпроста было справіцца з хваляваннем заўсёды стрыманым Івану Іванавічу і Альбіне Васільеўне Баруновым, якія прыйшлі на апошні школьны баль любімага ўнука Дзмітрыя. Каб не прапусціць урачыстасць, загадзя адклалі ўсе планы Аляксандр Аляксандравіч і Кацярына Аркадзьеўна Марачкіны – школу сёлета скончыла іх старэйшая дачка Ангеліна.
Падчас святочнага дзейства юнакоў і дзяўчат чакала нямала сюрпрызаў: сустрэча з першымі настаўнікамі, ад імя якіх выступіла Наталля Анатольеўна Шарыпа, канцэртныя нумары ў выкананні вучняў і нават бацькоў. Крэатыўна падзякаваў сваім надзейным памочнікам з абодвух класаў педагог-арганізатар Уладзімір Леанідавіч Хамёнак, які ўручыў “мэтавыя” падарункі: балалайку – для аматара музыкі, “расцішку” – невысокім выпускнікам, а таксама кактусы – як напамін, што жыццё бывае калючым. Да слёз кранулі прысутных адзін з наказаў педагогаў “Не забывайцеся есці і цёпла апранацца”, а таксама танец выпускнікоў са сваімі мамамі і татамі.
В школах Ушаччины прошли выпускные вечера

Чаканым момантам стала, вядома ж, атрыманне атэстатаў. Дакумент аб адукацыі ім ўручыў дырэктар школы В.І.Клімашэўскі.
Прыгожым і гучным стаў выпускны вечар у Арэхаўскай школе. Сёлета тут у дарослае жыццё выйшлі 6 дзяўчат і 1 хлопец. Ледзь стрымлівалі слёзы падчас развітання з любімымі выхаванцамі іх першая настаўніца Святлана Фёдараўна Папко і класны кіраўнік Таццяна Уладзіміраўна Ліленка. Шмат у гэты вечар было цікавых успамінаў аб школьным жыцці, цёплых пажаданняў, арыгінальных сцэнічных нумароў. Адметнасцю мерапрыемства стала аб’яўленая падзяка выпускніцы ўстановы Сняжане Залатой, актывісту Маладзёжнай палаты Ушацкага раёна – яе дзяўчыне ўручыла старшыня раённага Савета дэпутатаў Наталля Мікалаеўна Марковіч.
В школах Ушаччины прошли выпускные вечера

Такая ж узнагарода знайшла і выпускніцу Вялікадолецкай школы Дар’ю Васілевіч і стала дадаткам да мноства дыпломаў і грамат, атрыманых падчас вучобы. “Каб былі на тое мае паўнамоцтвы – усіх бы вас пакінула на другі год!” – і з жартам, і з сумам казала пры ўручэнні атэстатаў дырэктар Рыма Леанідаўна Аніскевіч. Справа тут не ў паспяховасці 5 выпускнікоў – проста кожны з іх шмат зрабіў для праслаўлення роднай школы як у вучобе, так і ў спорце, на шматлікіх творчых і інтэлектуальных спаборніцтвах. Тая ж Дар’я Васілевіч з’яўляецца двухразовым пераможцам раённых конкурсаў “Эрудыт” (у складзе каманды школы) і прызёрам конкурсу міжкультурных камунікацый. Антон Ардынскі – ужо сапраўдны “прафесар”. І стаць такім па факце яму шчыра жадалі ўсе ўдзельнікі ўрачыстасці. Мяркуйце самі: хлопец сем разоў станавіўся прызёрам абласных навукова-практычных канферэнцый “Квант” і “Эўрыка”! Дыяна Паршонак – шматразовы пераможца і прызёр раённых конкурсаў малюнкаў і плакатаў, спаборніцтваў “Беларуская лыжня” і “Снежны снайпер”. Яшчэ больш значных спартыўных дасягненняў у Арцёма Полазава – пераможцы “Беларускай лыжні”, абласных спаборніцтваў па біятлоне, мнагабор’і, які адстойваў гонар Віцебшчыны на рэспубліцы ў складзе зборных каманд вобласці – сапраўдная спартыўная “зорачка”. Да ліку такіх можна аднесці і яго аднакласніцу Анастасію Хадан, неаднаразовага пераможцу раённых спаборніцтваў па лыжах, біятлоне і турызме, прызёра абласнога “Снежнага снайпера”. Займала Насця прызавыя месцы і на раённай алімпіядзе прававых ведаў – “камсамолка, спартсменка і проста прыгажуня”. Дарэчы, гэта можна сказаць пра кожную з вялікадолецкіх выпускніц. А каб знакаміты кіношны выраз быў закончаным, дзяўчаты збіраюцца стаць і студэнткамі. В школах Ушаччины прошли выпускные вечера
Прыемныя ўспаміны, слёзы хвалявання і радасці, кветкі, шчаслівыя ўсмешкі і бясконцыя здымкі на памяць з аднакласнікамі, настаўнікамі і бацькамі – усё гэта выпускны баль, які перагарнуў апошнюю старонку дзяцінства і раскрыў перад учарашнімі школьнікамі новыя, нязведаныя прасторы дарослага жыцця. У добры шлях, выпускнікі!


В школах Ушаччины прошли выпускные вечера
Кацярына
В школах Ушаччины прошли выпускные вечера
КАВАЛЕЎСКАЯ, Дзмітрый РАМАНОЎСКІ.

←Легендарный гитарист "Ляписа Трубецкого" в коме после нападения неизвестных

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика