7-8 чэрвеня ў Навагрудку прайшоў ХV Рэспубліканскі экалагічны форум на тэму “Устойлівае развіццё малых гарадоў Беларусі: глабальныя выклікі і лакальныя рашэнні”.
У складзе дэлегацыі Мінскай вобласці ў форуме бралі ўдзел начальнік Нясвіжскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Юрый Грынкевіч і галоўны спецыяліст інспекцыі Аляксей Пазняк. Яны працавалі на навукова-практычнай пляцоўцы па секцыях, удзельнічалі ва ўрачыстым адкрыцці дубова-ліпавага гаю, абсталяванай крыніцы з малой архітэктурнай формай у вёсцы Мотча, экалагічнай сцяжыны на тэрыторыі ландшафтнага прыродаахоўнага заказніка “Свіцязянскі”, а таксама ў зарыбленні возера “Маладзёжнае”. Сталі сведкамі афіцыйнага адкрыцця першай у Навагрудку вуліцы, аснашчанай сістэмай “разумнага” святлодыёднага асвятлення. Цікавым было наведванне гісторыка-культурных і экалагічных аб’ектаў гэтага старажытнага горада.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.