Пад Добрушам загінуў кіроўца "Шкоды" — машына трапіла ў воблака пылу

Источник материала:  
11.06.2019 19:27 — Разное
Пад Добрушам загінуў кіроўца "Шкоды" — машына трапіла ў воблака пылу
АДАІ Добрушскага РАУС

Пад Добрушам у дарожнай аварыі загінуў 53-гадовы кіроўца "Шкоды". Як паведамляе vdobrushe.by, здарэнне адбылося ў панядзелак, 10 чэрвеня. Кіроўца ехаў дадому ў Насовічы з возера ў Іваках, дзе адпачываў. Ён падвозіў двух знаёмых 17-гадовых падлеткаў.

На дарозе "Шкода" размінулася з сустрэчным трактарам і трапіла ў воблака пылу, які ўзняла сельскагаспадарчая тэхніка. Кіроўца дэзарыентаваўся і апынуўся ля абочыны. Ён рэзка выкруціў руль налева, машыну стала кідаць у розныя бакі. Пры гэтым аўматабіліст не быў прышпілены і яго выкінула праз акно. Мужчына атрымаў цяжкую траўму і загінуў на месцы здарэння.

Машына перакулілася. Пасажыры атрымалі толькі лёгкія пашкоджанні і не мелі патрэбы ў шпіталізацыі.

 Па факце аварыі вядзецца праверка.
 

 

←Сколько часов составляют рабочий день и рабочая неделя в Беларуси и других мира

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика