У Мінску знікла 68-гадовая грамадзянка Ізраіля, яе шукаюць

Источник материала:  
11.06.2019 16:57 — Разное
У Мінску знікла 68-гадовая грамадзянка Ізраіля, яе шукаюць
ПВА "Анёл"

У Мінску шукаюць 68-гадовую грамадзянку Ізраіля Ірыну Грудніцкую, якая 10 чэрвеня ўвечары сышла з дома і не вярнулася. У пошукава-выратавальным атрадзе "Анёл" паведамляюць, што жанчына нядаўна пераехала ў Мінску разам з мужам, каб застацца тут жыць. Сама Ірына Грудніцкая (Пысько) з'яўляецца ўраджэнкай Беларусі.

Увечары 10 чэрвеня яна сышла, пакуль мужа не было дома, і дагэтуль невядома, дзе жанчына знаходзіцца. Валанцёры "Анёла" адзначаюць, што зніклая мае хваробу Альцгеймера і магла забрукаць у горадзе.

Ірына Грудніцкая пражывае па вуліцы Максіма Танка. Росшукам займаюцца супрацоўнікі Цэнтральнага РУУС сталіцы.

Прыкметы: рост 160 см, поўнага целаскладу, вочы шэра-зялёныя, валасы цёмныя, кароткая стрыжка. Была апранутая ў карычневыя нагавіцы, белую блузку з чорнымі ўзорамі, басаножкі залацістага колеру, мела карычневую сумку можа насіць залацісты гадзіннік.

Усіх, хто мае інфармацыю пра знікную жанчыну, просяць патэлефанаваць па нумарах ПВА "Анёл" 7733 (для ўсіх мабільных аператараў), 8 (033) 666-60-33 або 8 (033) 666-68-56. Або ў Цэнтранальны РУУС 8 (017) 288-02-02, 8 (033) 901-99-40 або на агульны 102.

←Назван самый дорогой бренд в мире

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика