Логотип Евроигр-2019 смастерили в Докшицком районе

Источник материала:  
11.06.2019 — Разное

Логотип Евроигр-2019 смастерили в Докшицком районе
Лагатып Еўрагульняў-2019 з накрывак ад пластыкавых бутэлек упрыгожыў адзін з фасадаў цэнтральных будынкаў аграгарадка Крулеўшчына. Так мясцовыя жыхары выказалі сваю любоў да спорту. Аўтар і выканаўца – работнік Крулеўшчынскага ўчастка РУП “Беларусьнафта-Віцебскаблнафтапрадукт” Аляксандр Дземідовіч. Ён не толькі заўзятар здаровага ладу жыцця, але і актыўны ўдзельнік розных спаборніцтваў. З’яўляецца пераможцам турніраў па настольным тэнісе.
– Стварыць малюнак дапамагалі мае дачушкі, – гаворыць Аляксандр. – Малодшая – пяцігадовая Арына – дапамагала ў зборы накрывак. Са старэйшай Дашай, якая сёлета скончыла шосты клас, клеілі лагатып. Спачатку ён упрыгожваў панадворак бацькоў. Цяпер – цэнтр Крулеўшчыны. Усяго на кампазіцыю пайшло 5 187 накрывак.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.

←Лукашенко намерен разогнать Белгидромет

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика