У Лунінецкім раёне патануў 5-гадовы хлопчык — дарослыя яго не глядзелі

Источник материала:  
11.06.2019 15:27 — Разное
У Лунінецкім раёне патануў 5-гадовы хлопчык — дарослыя яго не глядзелі
gorod.lv

У Лунінецкім раёне патануў 5-гадовы хлопчык. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ўпраўленне Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці, інцыдэнт адбыўся ўвечары 10 чэрвеня. Нецвярозая маці пакінула дзіця пад наглядам сваёй стрыечнай сястры, а сама пайшла спаць. Сваячка разам дзвюма сяброўкамі сабралася да вадаёма і ўзяла хлопчыка з сабой.

Падчас гэтай прагулкі ніхто не кантраляваў, дзе знаходзіцца малы, і ўрэшце ён знік. Калі дарослыя спахапіліся, то патэлефанавалі ў міліцыю і заявілі пра знікненне дзіця. Прыкладна ў 20:40 цела патанулага хлочыка знайшоў у вадзе ўчастковы міліцыянт.

Яшчэ адзін падобны трагічны выпадак здарыўся 9 чэрвеня ў Кобрынскім раёне — тут увозеры каля вёскі Каташы патануў 6-гадовы хлопчык. Ён адпачываў на прыродзе з сям'ёй і ў пэўны момант знік. Дарослыя выклікалі выратавальнікаў, якія дасталі дзіця з дна вадаёма. Спробы реанімаваць яго вынікаў не далі — медыкі канстатавалі смерць.

Па фактах гэтых інцыдэнтаў вядуцца праверкі, высвятляюцца ўсе акалічнасці здарэнняў, а таксама прычыны і ўмовы, якія ім спрыялі.

 

←В Будапеште из реки Дунай вытащили затонувший катер: обнаружили ещё четыре тела

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика