"Ваяка да мозгу касцей". Што вядома пра новага міністра ўнутраных спраў Караева?
sb.by
У аўторак, 11 чэрвеня, Аляксандр Лукашэнка прызначыў міністрам унутраных спраў камандуючага ўнутранымі войскамі МУС Юрыя Караева. Прызначаючы новага кіраўніка МУС, кіраўнік краіны зазначыў, што "міліцыю трэба трошкі страсянуць у плане дысцыпліны". Што вядома пра Юрыя Караева і чаго чакаць міністэрству ўнутраных спраў ад новага кіраўніка?
Юрый Караеў родам з Паўночнай Асеціі. У 1987 годзе скончыў Саратаўскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча МУС Расіі, у 1996-м — акадэмію генштаба Расіі імя Фрунзэ.
Ён камандаваў спецназам у Гомелі і Бабруйску, спецназам ГУУС Мінгарвыканкама і спецназам унутраных войскаў МУС у Мінску. Да апошняга часу быў намеснікам кіраўніка МУС, камандуючым унутранымі войскамі.
Па словах крыніцы Еўрарадыё, Юрый Караеў праславіўся жорсткім стылем кіраўніцтва ва ўсіх часцях, якімі ён камандаваў: адпраўляў салдат на "губу" за нязначныя правіны, забараніў перамяшчэнне салдат у часцях па адным, увёў перасоўванне па перыметры часці толькі страявым крокам. "Ваяка да мозгу касцей", — рэзюмуе крыніца.
Акрамя таго, Юрыю Караеву прыпісваюць вялікія сімпатыі ў дачыненні да Расіі.
Часопіс "Армия" пісаў пра Юрыя Караева, што ён шмат чытае. Так, у рабочым кабінеце намесніка міністра можна было ўбачыць творы Купрына, Льва Талстога, Дастаеўскага, Ключэўскага і Салаўёва, а таксама кнігі філосафаў Канта і Ніцшэ.
А яшчэ Юрый Караеў вядомы сваім выказваннем пра марозіва для салдат НАТА: