Мінчук на пажары з парэнчаў гаўбца прасіў дапамогі ў ратавальнікаў (відэа)

Источник материала:  
11.06.2019 12:08 — Разное
Мінчук на пажары з парэнчаў гаўбца прасіў дапамогі ў ратавальнікаў (відэа)
minsk.mchs.gov.by

11 чэрвеня ў 8:31 відавочцы паведамілі ратавальнікам пра дым з вокнаў чацвёртага паверху пяціпавярховага жылога дома па вуліцы Каліноўскага, 38.

На месцы выкліку ратавальнікі пабачылі моцны дым з акна чацвёртага паверху. На гаўбцы пятага паверху на парэнчах стаяў мужчына і прасіў дапамагчы.

Выявілася, што на кухні і ў калідоры двухпакаёвай кватэры загарэлася маёмасць.

Работнікі МНС пры дапамозе аўтакаленчага пад'ёмніка выратавалі 27-гадовага мужчыну з гаўбца над кватэрай, якая гарэла. З суседняй з ім кватэры, па лесвіцы з дапамогай маскі выратавалі 49-гадовую жанчыну. 

З чацвёртага паверху ратавальнікі эвакуявалі яшчэ двух чалавек.

Пажар быў ліквідаваны ў 8:50.

Прычына пажару высвятляецца.

←Цеслер придумал свой логотип к Европейским играм

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика