Да +32 °С і без ападкаў

Источник материала:  
11.06.2019 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На гэтым тыдні жыхароў Нясвіжскага раёна  чакае выпрабаванне спякотай: слупок тэрмометра можа паказаць больш за 30 градусаў цяпла, пры гэтым ападкаў метэаролагі ў бліжэйшы час не прагназуюць.

Да +32 °С і без ападкаў

Сёння, 11 чэрвеня, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е, без дажджу. Вецер — паўднёвага напрамку — да 6 метраў за секунду. Удзень — +29…+30 °С, ноччу — +19…+22 °С.

У сераду, 12 чэрвеня, захаваецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Ападкаў не прагназуецца. Паветра прагрэецца да 30…31 градуса цяпла. Вецер — паўднёва-ўсходняга напрамку, не больш за 5 м/с. Уначы — да 22 градусаў вышэй за нуль.

Чацвер, верагодней за ўсё, стане яшчэ больш цёплым днём — чакаецца +30…+32 °С. На працягу дня будзе малавоблачна, без дажджу. Вецер захавае паказчыкі папярэдняга  дня. Ноччу — +18…+22 °С.

Змяненняў у надвор’і не прадбачыцца і ў пятніцу, 14 чэрвеня. Дзённая тэмпература складзе каля 29 градусаў цяпла, уначы — 19…20 з плюсам. Вецер, па-ранейшаму, неістотны. Дажджу не чакаецца і ў гэты дзень.

Пра надвор’е на выхадныя чытайце ў наступным матэрыяле.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←В Казахстане задержали 700 митингующих

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика