П'яны віцяблянін на чужым аўто ўцякаў ад ДАІ і трапіў у ДТЗ (відэа)
10.06.2019 12:32
—
Разное
Кадр з відэа
7 чэрвеня нарад ДАІ ў Віцебску зладзіў пагоню за кіроўцам "Таёты", паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама.
Аўтамабіль, які занесла ўбок даішнікі заўважылі раніцай на вуліцы Воінаў-Інтэрнацыяналістаў. Яны запатрабавалі, каб кіроўца спыніўся, але тойкінуўся наўцёкі. Схавацца ад пагоні парушальнік спрабаваў у раёне прыватнага сектару — у Лучоскіх вуліцах Віцебска. Аднак у выніку ён не справіўся з кіраваннем і вылецеў у кювет.
Выявілася, што затрыманаму правапарушальніку 18 гадоў. Малады віцяблянін быў за рулём п'яным. Пры гэтым ён не меў пасведчання кіроўцы. Побач з ім пасажыркай ехала яго непаўналетняя знаёмая.
На кіроўцу склалі пяць пратаколаў. Машыну перавезлі на штрафстаянку.