Галоўны герой – Тарас

Источник материала:  
08.06.2019 — Разное

На раённым свяце народнай творчасці, беларускай паэзіі і фальклору «Гарадоцкі Парнас-2019» былі падведзены вынікі VIII раённага адкрытага конкурсу «Ці знаў хто з вас, браткі, Тараса?»

Галоўны герой – Тарас

22 канкурсанты з розных рэгіёнаў Віцебскай вобласці, (большасць з іх усё ж такі была з нашага раёна — аўт.), што адклікнуліся на запрашэнне прыняць удзел у гэтай творчай ініцыятыве, з дапамогай розных тэхнік і разнастайных матэрыялаў выканалі сапраўдныя шэдэўры, кожны з каторых быў годны вышэйшай узнагароды. Актыўна ўдзельнічалі ў конкурсе прадстаўнікі СШ № 1 і № 2 г. Гарадка, дзіцячага садка-ясляў № 2, цэнтральнай раённай бібліятэкі, дзіцячай школы мастацтваў, майстры і навучэнцы гурткоў Дома рамёстваў і фальклору. Карціны і пано, вырабы з саломкі, тканіны і гліны, выцінанкі і кераміка… І ў кожным творы галоўны герой — Тарас з паэмы Канстанціна Вераніцына, ці адлюстраваны краявіды яго радзімы — Гарадоччыны, сюжэтныя замалёўкі да «Тараса на Парнасе».

  Адкрыты конкурс праходзіў у трох намінацыях: «Вобраз Тараса. Спадчына», «Мой родны кут» і «Сюжэтная замалёўка да паэмы «Тарас на Парнасе». Першае месца за замалёўку — кампазіцыю страў традыцыйнай народнай кухні, выкананых з тканіны і іншых матэрыялаў (на здымку), журы прысудзіла Г. Панюшкінай і Н. Ярмух з народнага клуба «Рошва» Полацкага раённага цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур. Другое месца ў гэтай намінацыі заняла К. Зяленская з народнага клуба народных мастацкіх рамёстваў «Майстар» з Полацка, трэцяе — С. Базылеў з Сасноўскага СК Віцебскага раёна. Майстры прапанавалі на конкурс свае творы выяўленчага мастацтва. Сярод работ, у якіх адлюстраваны мясціны малой радзімы палясоўшчыка Тараса, першае месца прысудзілі Т. Ушаковай з клуба «Майстар», другое — М. Шкрэдаву з Сасноўскага СК, трэцяе — гарадаччанцы А. Ермачэнка (Гарадоцкая ДШМ). У намінацыі «Вобраз Тараса. Спадчына» не было роўных майстру Гарадоцкага раённага Дома рамёстваў і фальклору І. Шалаевай. Яе гліняныя вырабы адзначаны дыпломам І ступені. Другое месца ў названай намінацыі заняла В. Лакотка з Браслава, трэцяе — Дз. Даўгяла з Віцебскага раённага цэнтра народных мастацкіх рамёстваў «Адраджэнне». Майстар Дома рамёстваў і фальклору В. Рэут узнагароджана дыпломам за актыўны ўдзел гурткоўцаў гуртка саломапляцення ў правядзенні конкурсу.

  Выстава работ гарадоцкіх майстроў, а таксама тых, што ўдзельнікі адкрытага конкурсу перадалі ў фонды Дома рамёстваў і фальклору, працуе ва ўстанове культуры.

Любоў ШЛЯЙКО.

←Опасность для жизни Бари Алибасова миновала

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика