Пад Светлагорскам аўтамабіль збіў лася

Источник материала:  
08.06.2019 10:59 — Разное
Пад Светлагорскам аўтамабіль збіў лася
ranak.me

Пад Светлагорскам легкавы аўтамабіль наскочыў на дарозе на лася і збіў яго. Як паведамляе ranak.me са спасылкай на відавочцаў здарэння,  аварыя адбылося недапалёк ад вёскі Прудок 7 чэрвеня каля дзявятай гадзіны вечара.

Аўтамабіль "Мерседэс" наехаў на буйную жывёлу, якая пераходзіла праезную частку. Ад сутыкнення машына атрымала пашкоджанні, але ніхто з людзей не пацярпеў. Лось загінуў.

Падобныя аварыя нярэдка здараюцца на дарогах, якія праходзяць праз лесапаласу. Аўтамабілістаў заклікаюць захоўваць пільнасць, бо такія дарожныя інцыдэнты нясуць рэальную небяспеку для людзей.

←Два лесовоза столкнулись при полной загрузке. Но обошлось

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика