У суботу будзе да +31 і кароткачасовыя дажджы
07.06.2019 14:18
—
Разное

pixabay.com
У суботу, 8 чэрвеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, інфармуе Белгідрамет.
Уначы будзе пераважна без ападкаў, удзень месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. У асобных раёнах прагназуюцца моцныя дажджы, магчымы град. Вецер будзе паўднёва-ўсходні, паўднёвы, слабы да ўмеранага, пры навальніцах моцны парывісты.
Уначы прагназуецца +13...+19, удзень паветра прагрэецца да 26-31 цяпла.