Архітэктура старадаўняга Берасця будзе адноўлена у AR прыкладанні
Стваральнікі мабільнага прыкладання reBrest - гіда па страчанай архітэктурнай спадчыне Брэста, абвесцілі збор сродкаў на фінальны этап распрацоўкі. У выніку якога з'явяцца дадатковыя аб'екты, тэкставыя і аўдыё маршруты і іншыя карысныя функцыі.
Базавая дэманстрацыйныя версія неўзабаве змесціцца на платформах android i ios. Пакуль у ёй даступны прагляд толькі аднаго аб'екту - храму Бернардынскага жаночага кляштару. А таксама ёсць магчымасць знайсці яго на месцы і зрабіць фота/відэа аб'екту.
Прадзюсар праекту Віктар Клімус кажа, што гэта падарунак гораду да 1000-годдзя, найперш нам і ад нас саміх. І разлічвае на дапамогу, не толькі фінансавую, ад усіх, хто не абыякавы да культурнай спадчыны Брэста.
Даведацца пра праект падрабязней і дапамагчы яму ажыццявіцца можна на старонках у сацыяльных сетках:
https://vk.com/rebrest_ar
https://www.facebook.com/
|