Два аршанцы абакралі чужую пасеку, каб заснаваць сваю
07.06.2019 10:36
—
Разное
pixabay.com
19-гадовы аршанец вырашыў заняцца пчалярствам, каб палепшыць сваё матэрыяльнае становішча. Але ў выніку, як паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама, стаў фігурантам крымінальнай справы.
Юнак меў вельмі невялікія веды ў пчалярстве, таму вырашыў скарыстацца плёнам чужой працы. Яшчэ летась хлопец узяў пад увагу пчальнік у глухой вёсцы. Разам са сваім 23-гадовым знаёмцам Ён скраў з чужой пасекі пяць вулляў. Праз некалькі дзён іх здабычай сталі яшчэ тры вуллі. А калі маладыя людзі прыйшлі па астатнюю частку пасекі, іх затрымалі праваахоўнікі.
Скрадзеная маёмасць ацэньваецца ў 2000 рублёў. На маладых людзей пачалі крымінальную справу.