Актыўна вядуць нарыхтоўку кармоў працаўнікі ААТ «Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне»

Источник материала:  
07.06.2019 — Разное

У сельгасарганізацыях раёна актыўнымі тэмпамі вядзецца нарыхтоўка кармоў для зімова-стойлавага перыяду ўтрымання грамадскага пагалоўя.

Актыўна вядуць нарыхтоўку кармоў працаўнікі ААТ «Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне»

Аляксандр Сідарэнка скошвае травы

Кожную пагодную хвіліну зараз імкнуцца выкарыстаць працаўнікі ААТ “Кіраўскае рай­аграпрамтэхзабеспячэнне”: работа на травяных палетках не заціхае ўвесь светлавы дзень.

Толькі на невялічкі час спынілі рухавікі сваіх машын мясцовыя механізатары пазаўчора ў другой палове дня. І якраз у гэты момант на поле непадалёку ад урочышча “Пеля” і в.Вілы, дзе разгортваліся механізаваныя дзеянні па ўборцы траў, завітаў карэспандэнт “раёнкі”. Прычына прыпынку работ — вельмі ўважлівая ды і дадаючая настрою: з надышоўшай раптам хмаркі сыпануў шчодры дожджык. Яго якраз вельмі не хапала, каб “прыбіць” пыл ды і падпаіць расліны. Адразу ж паветра напоўнілася водарам, а працаўнікам прыплюсавалася бадзёрасці. Нябесная вільгаць, праўда, панавала зусім нядоўга, і вось ужо поле зноў напоўнілася гулам рухавікоў.


Актыўна вядуць нарыхтоўку кармоў працаўнікі ААТ «Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне»

Валянцін Сулімскі працуе на кормаўборачным камбайне

А тут шчыраваў цэлы атрад, удзельнікі якога наладзілі сапраўдны ўборачны канвеер. Паспеўшыя травы на “Палессі” скошваў Аляксандр Сідарэнка (на фота), адразу захопліваючы 9 метраў у шырыню і пакідаючы за сабой роўныя радкі з густой травы.

Неўзабаве па гэтых радках праходзіла другая тэхніка — гэта Іван Лазаковіч на “Беларусу” з граблямі ГВП-8,5 падварушваў траву і фарміраваў пышныя валкі, у якіх пад сонцам і ветрыкам маса хутка правяльваецца. Вось тут галоўнае — не ўпусціць момант, каб яна не перасохла, бо прызначана для сенажу.


Актыўна вядуць нарыхтоўку кармоў працаўнікі ААТ «Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне»
Два кормакамбайны, імкліва рухаючыся па скошанай траве, “заглытвалі” валкі, ператвара­ючы іх у сянажную масу. На КВК-800 на гэтым участку старанна працуе Валянцін Сулімскі, на “Ягуары” — Аляксандр Тылінскі. Яны запаўнялі прычэпы ПІМ і кузавы аўтамашын свежай зялёнай масай, якая дастаўляецца да месцаў закладкі. Задзейнічана на адвозцы адразу 7 адзінак тэхнікі: на трактарах працуюць Уладзімір Шалянгоўскі, Сяргей Чудапал, Аляксандр Выганоўскі, Дзмітрый Паладзенка, на МАЗах звозяць масу Алег Лёгкі, Валерый Араеў і Леанід Паркалаў. Хутка яны змяняюць адзін аднаго каля камбайнаў, а затым на сянажнай траншэі, дзе разгружаюцца.


Актыўна вядуць нарыхтоўку кармоў працаўнікі ААТ «Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне»

Вадзіцель Алег Лёгкі заняты на адвозцы зялёнай масы


Актыўна вядуць нарыхтоўку кармоў працаўнікі ААТ «Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне»
Дарэчы, першая траншэя была закладзена ў Любонічах, а ў дзень нашага прыезду завяршалася кансервацыя ямы ў Пацавай Слабадзе, і тут жа распачыналі закладку наступнай, трэцяй. Трамбоўку сянажнай масы якасна вядуць Сяргей Зазерскі і Анатоль Дзікун адпаведна на К-700 і “Амкадоры”.
Паралельна вядзецца нарыхтоўка сенажу ў палімерную ўпакоўку. Скатвае зялёную масу ў рулоны на МТЗ-1521 з дапамогай агрэгата “Тарнада” Яўген Рудак, на пагрузцы, разгрузцы і складзіраванні белых “круглякоў” заняты Аляксандр Вашукевіч.


Актыўна вядуць нарыхтоўку кармоў працаўнікі ААТ «Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне»

Падварушванне травяных валкоў даручана Рыгору Булаху


Актыўна вядуць нарыхтоўку кармоў працаўнікі ААТ «Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне»
Рухаючыся ў бок МТК “Пацава Слабада”, спыніліся каля другога поля, дзе завіхаліся яшчэ некалькі адзінак тэхнікі. Гэта другі міні-атрад рыхтаваў травы для далейшай іх перапрацоўкі. Дзвюма касілкамі — “Кrone” і КДН — скошвалі травы Яўген Якімчанка і Мікалай Варанчукоў. А неўзабаве травяныя валкі ўслед за імі падварушваў граблямі “Sitrex-QR 12” з 9-мятровым захопам Рыгор Булах. У хуткім часе на гэтыя валкі пераключаліся падборшчыкі.


Актыўна вядуць нарыхтоўку кармоў працаўнікі ААТ «Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне»


Актыўна вядуць нарыхтоўку кармоў працаўнікі ААТ «Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне»

У гушчыні палявых падзей мы сустрэліся з галоўным аграномам РАПТЗ Уладзімірам Дарафеем. Ад яго даведаліся, што ўсяго травы першым укосам мясцовым працаўнікам трэба скасіць на 1684 га, і амаль палова плана (745 га) ужо выканана. Убрана скошанае на 630 га. З планавых 13500 т сенажу нарыхтавана 4100 т, у тым ліку 330 т закансервавана ў стрэйч-плёнку.


Актыўна вядуць нарыхтоўку кармоў працаўнікі ААТ «Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне»
З першага ўкосу, адзначыў тэхнолаг палёў, мяркуецца закласці не менш 5 траншэй з 9 наяўных. Зараз у іх закладваюцца травы бабова-злакавых сумесей. Нядрэнным выдаўся травастой з канюшыны, цімафееўкі, аўсяніцы, кастраца, фістулолеума. А вось люцэрна вельмі добра падыходзіць да кансервацыі ў стрэйч-плёнку. Яна ж часткова выкарыстоўваецца зараз для зялёнай падкорм­кі. Акрамя таго нарыхтавана 90 т сена. Па словах Уладзіміра Дарафея, пакуль усё складваецца належным чынам для таго, каб не толькі забяспечыць кароў і цялят для будучага стойлавага перыяду дастатковай колькасцю травяністых кармоў, а і зрабіць трывалы запас для іх на будучае. А калі так, то можна разлічваць у далейшым на павелічэнне прадукцыі ферм.

Аляксандр ХАХЛОЎ.
Фота аўтара.

←МИД: беларусы не пострадали в аварии туристического автобуса в ОАЭ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика