Надвор’е ў бліжэйшыя дні на тэрыторыі раёна абяцае быць цёплым і ясным. Разам з гэтым, спецыялісты не выключаюць магчымасці дажджоў і навальніц.
Сёння, 6 чэрвеня, на працягу дня будзе воблачна, з праясненнямі, у другой палове — ёсць верагоднасць ападкаў і, месцамі, навальніц. Вецер — паўднёва-ўсходні — 5 — 7 метраў за секунду. Дзённая тэмпература складзе 25…26 градусаў цяпла, ноччу чакаецца каля 17…19 градусаў вышэй за нуль.
У першай палове пятніцы, 7 чэрвеня, сіноптыкі абяцаюць невялікія ападкі, надвор’е —воблачнае, з праясненнямі, паўднёва-ўсходні вецер можа дасягаць да 8 м/с. +24…+25 — удзень, уначы — да 19 градусаў са знакам “+”.
Захаваецца пахмурнасць, з праясненнямі і ў суботу, 8 чэрвеня. Вецер не перавысіць 6 м/с. У другой палове дня магчымыя дождж і навальніца. Паветра ўдзень прагрэецца да +26 °С, ноччу — +17…+19 °С.
На працягу нядзелі жыхарам раёна абяцаюць невялікія ападкі, пераменную воблачнасць і паўночны вецер 6 — 8 м/с, пры парывах да 13. Удзень — +22…+24 °С, уначы — 14…17 градусаў вышэй за нуль.
У панядзелак будзе малавоблачна, без ападкаў, дзённая тэмпература можа дасягнуць +25…+27 °С. Усходні вецер не перавысіць 5 м/с. Ноччу — +16…+19 °С.
“НН”.