Залева ў Мінску спыніла рух дзевяці тралейбусных маршрутаў
05.06.2019 18:21
—
Разное
minsk.mchs.gov.by
Мінскае ўпраўленне МНС паведаміла пра наступствы навальніцы, якая абрынулася на сталіцу ў другой палове дня 5 чэрвеня.
Паведамляецца, што дождж падтапіў дарогу на скрыжаванні вуліц Льва Сапегі і Гурскага. У выніку спыняўся рух шасці тралейбусных маршрутаў у абодва бакі на 25 хвілін. Таксама падтапіла праезную частку на скрыжаванні вуліц Мазурава і Гарэцкага. Там на 20 хвілінаў быў спынены рух трох тралейбусных маршрутаў у абодва бакі.
Акрамя таго, работнікі чатыры разы выязджалі на распілоўванне паваленых дрэваў. На вуліцы Кіжаватава дрэва звалілася на аўтамабіль, на вуліцах Брэсцкай і Грушаўскай — на праезную частку. Таксама спатрэбілася распілаваць паваленае дрэва на вуліцы Лесі Украінкі. Пры здарэннях ніхто не пацярпеў.