Іранцы пераконвалі беларускіх памежнікаў, што яны эстонцы

Источник материала:  
05.06.2019 14:59 — Разное
Іранцы пераконвалі беларускіх памежнікаў, што яны эстонцы
gpk.gov.by

Іранцы пераконвалі беларускіх памежнікаў, што яны... эстонцы. Гэты кур'ёзны выпадак адбыўся ўначы 4 чэрвеня ў аўтадарожным пункце пропуску "Брэст". Памежнікі афармлялі на выезд у Польшчу аўтобус і "па аператыўнай інфармацыі" сярод пасажыраў выявілі трох грамадзян Ірана "рознага ўзросту", інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі.

У замежнікаў, якія спрабавалі патрапіць у ЕС, былі падробленыя пашпарты грамадзян Эстоніі. Пры гэтым яны не мелі беларускіх віз. У выніку іранцы апынуліся ў ізалятары часовага ўтрымання, праводзіцца разбіральніцтва.

Толькі з пачатку 2019-га на ўчастку Брэсцкай памежнай групы затрымана 306 замежнікаў-парушальнікаў. Усе яны намагаліся "ў пошуках лепшага жыцця" трапіць у Еўрасаюз.

←С осени можно будет оформить «автогражданку» с помощью любого гаджета. ГАИ перестанет требовать свидетельство

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика