Место встречи нужно изменить. Многие ушачане выгуливают собак в неустановленных местах

Источник материала:  
05.06.2019 — Разное

Днямі давялося пабываць на пляцоўцы за будынкам былой лазні, дзе абсталявана афіцыйнае месца для выгулу сабак. Абкошаная трава, спецыяльная паласа перашкод для гадаванцаў, блізкасць жылых мікрараёнаў – здавалася б, чаго яшчэ жадаць? Вось толькі сабакаводаў, якія ёю карыстаюцца, чамусьці ва Ушачах нямнога. Астатнія ўпарта аддаюць перавагу вуліцам, дварам і іншым грамадскім месцам.

Так, напрыклад, нядаўна кампанія ўладальнікаў сабак аблюбавала для прагулак зялёную зону перад катэджным пасёлкам насупраць магазіна “На Віцебскай”. “Штодня а дзявятай гадзіне вечара пад нашымі вокнамі пачынаецца вакханалія. Мала таго, што даводзіцца слухаць брэх, дык яшчэ бывае, што сабакі забягаюць у двары, пужаюць дзяцей! І гэта прытым, што літаральна ў пяці хвілінах хады знаходзіцца афіцыйная пляцоўка для выгулу!” – скардзяцца жыхары бліжэйшых дамоў.
Пасля іх звароту ў сектар ЖКГ райвыканкама камунальная служба ўстанавіла на гэтай мясцовасці папераджальную таблічку. Место встречи нужно изменить. Многие ушачане выгуливают собак в неустановленных местах

– Прыгаданыя ўладальнікі сабак парушаюць правілы ўтрымання жывёлы, у якіх сказана, што выгульваць гадаванцаў трэба ў спецыяльна прызначаных месцах. Па вуліцы іх неабходна вадзіць на кароткім павадку і ў намордніку (акрамя шчанят да 3-месяцаў і дэкаратыўных парод вышынёй да 25 см), – пракаменціраваў сітуацыю намеснік дырэктара УП ЖКГ Д.С.Шасцярэнь. – Сабакаводам варта мець на ўвазе, што ў бліжэйшы час будуць ладзіцца рэйды: супрацоўнікі міліцыі і камунальнай службы правераць наяўнасць рэгістрацыі жывёлы, пракантралююць захаванне правілаў. Парушальнікаў чакаюць штрафныя санкцыі, таму настойліва раю тым, хто гэтага яшчэ не зрабіў, законна аформіць сваіх гадаванцаў (атрымаць інфармацыю на гэты конт можна па нумары 2-96-15). Асобна хачу звярнуцца да бацькоў, якія дазваляюць дзецям гуляць з сабакамі буйных памераў і небяспечных парод. Неаднаразова на свае вочы бачыў, як няпроста бывае падлеткам утаймаваць моцных даберманаў ды ратвейлераў. Варта ўсведамляць, што такім чынам вы падвяргаеце рызыцы і ваша дзіця, і акружаючых людзей. Калі раптам сабака вырвецца і прычыніць камусьці шкоду – пакусае, парве адзенне ці нават проста напалохае – вам давядзецца за гэта адказваць, пакрываць матэрыяльны і маральны ўрон.
Варта яшчэ раз нагадаць і пра падатак за валоданне сабакамі, які павінны плаціць гаспадары. Вызвалены ад яго людзі, што жывуць у прыватных дамах і маюць толькі аднаго гадаванца, а таксама пенсіянеры па ўзросце і інваліды І і ІІ груп, нават калі яны пражываюць у кватэрах (таксама пры ўмове наяўнасці аднаго сабакі). У астатніх выпадках пасля дасягнення жывёлай трохмесячнага ўзросту неабходна штоквартальна ўносіць за яе плату (на цяперашні момант яе памер, устаноўлены рашэннем райсавета, складае 0,3 базавыя велічыні за кожнага сабаку звычайнай пароды і 1,5 – за тых, хто належыць да патэнцыяльна небяспечных). Аплачваецца падатак разам з паслугамі ЖКГ.
Будзьце законапаслухмянымі – гэтым вы забяспечыце спакойнае існаванне і сабе, і акружаючым, і вашым чатырохногім сябрам.

Наталля БАГДАНОВІЧ.

←Срок президентских полномочий – семь лет

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика