Беларускі папрасілі хлопцаў правесці праз мяжу тавар, а тыя збеглі з сумкамі

Источник материала:  
04.06.2019 21:58 — Разное
Беларускі папрасілі хлопцаў правесці праз мяжу тавар, а тыя збеглі з сумкамі
Ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Столінскім раёне міліцыя раскрыла незвычайны крадзеж. Дзве жанчыны з Лунінца ездзілі ва Украіну на "закупы", а калі вярталіся, мелі "лішак" тавару. Плаціць мытныя пошліны за перавышэнне нормы яны не хацелі, таму папрасілі трох хлопцаў, якія таксама ехалі ў Беларусь, перавезці праз мяжу гэтыя рэчы (джынсы, кофту, спартыўныя штаны, 10 кг арэхаў і г. д.). Тыя пагадзіліся, але на чыгуначнай станцыі Гарынь, ужо на беларускім баку мяжы, выйшлі з цягніка, селі ў аўтамабіль і з'ехалі. Рэчы жанчынам не вярнулі.

Пацярпелыя звярнуліся ў міліцыю толькі на наступны дзень. Зламыснікаў хутка знайшлі. Паводле слоў хлопцаў, іх аштрафавалі за безбілетны праезд у дызелі, і яны хацелі такім чынам кампенсаваць штраф. У дачыненні 24-гадовага натхняльніка крадзяжу распачалі крымінальную справу. Ён, дарэчы, таксама ездзіў ва Украіну на "закупы", прывёз алкаголь на будучае вяселле, інфармуе прэс-служба МУС.

←Тунеядцев стало меньше. «Чиновники оформляют собственность на своих жен»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика