У Жодзіне міліцыянты не далі мужчыну скокнуць з пятага паверха (відэа)
04.06.2019 14:56
—
Разное

Кадр з відэа
Жыхарка Жодзіна звярнулася па дапамогу да міліцыянтаў, піша прэс-служба УУС Мінаблвыканкама.
Жанчына распавяла, што пасварылася з сынам і той пагражае скончыць жыццё самагубствам, саскочыўшы з пятага паверха.
Нарад патрульна-паставой службы Жодзінскага ГАУС прыбыў на месца выкліку праз некалькі хвілінаў. Калі міліцыянты ўвайшлі ў кватэру, мужчына паспрабаваў скочыць з гаўбца. Праваахоўнікі паспелі зрэагаваць і зацягнуць яго назад у кватэру.
Жодзінца перадалі брыгадзе медыкаў. Дарэчы, ён быў нецвярозы.