По улице Лермонтова в Миорах возводится 40-квартирный дом
Будаўнікі ПМК-55 узводзяць 40-кватэрны жылы дом у райцэнтры па вуліцы Лермантава, 29. – Катлаванам пачалі займацца 22 красавіка, – уводзіць у курс спраў прараб Аляксандр Рубанік. – Цяпер заканчваем нулявы цыкл, а гэта ўладкаванне падвальнай часткі і фундамента. Манціруюць блокі, устанаўліваюць перамычкі і ўкладваюць пліты перакрыццяў калектывы бетоншчыкаў Івана Юхно і Мікалая Гагалінскага. Следам за імі яшчэ два звяны займаюцца апалубкай і заліваюць бетонам маналітныя ўчасткі.
Штодзень на аб’екце занята па 20 і больш чалавек, задзейнічаны два аўтакраны, экскаватар, бульдозер і пагрузчык “Амкадор”. Самазвалы падвозяць грунт для вертыкальнай планіроўкі. Каардынуе ўзаемадзеянне гэтых сіл і сродкаў майстар Вольга Пліско . Ураджэнка Узмён нядаўна прыступіла да самастойнай работы ў ПМК па размеркаванні пасля заканчэння каледжа.
Генеральным падрадчыкам аб’екта выступае наш трэст “Полацксельбуд”. У вядзенні работ дапамагаюць субпадрадныя арганізацыі. Фірма “Вентмантаж” займаецца каналізацыяй, цеплатрасу па полі вядзе Лепельскае ПМС, а міёрскія меліяратары зрабілі калодзежы ліўневай і бытавой каналізацыі.
Здача дома навасёлам па цяперашніх скарочаных нарматывах прадугледжана ў снежні.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.