Семінар для кадравага састава прайшоў у Кіраўску

Источник материала:  
04.06.2019 — Разное

Семінар для кадравага састава прайшоў у Кіраўску


Семінар для кадравага састава прайшоў у Кіраўску

На базе СШ №2 імя К.П.Арлоўскага адбыўся семінар-вучоба для маладых работнікаў раёна, уключаных у перспектыўны кадравы састаў райвыканкама. У ім прыняла ўдзел начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Вераніка Касьміна.

Мэта такіх семінараў — павысіць інтэлектуальна-арганізатарскія мажлівасці маладых людзей, здольных да кіраўніцкай дзейнасці, на якіх у будучым ускладаюцца на­дзеі, і якія, магчыма, зоймуць кіруючыя пасты ў дзяржаўных органах, на прадпрыемствах, у арганізацыях.
Са слайд-прэзентацыяй “Праектная дзейнасць для развіцця рэгіёна” перад удзельнікамі семінара выступіў дырэктар Мясцовага фонду развіцця тэрыторый Быхаўскага раёна Раман Мельнікаў. У ходзе яе прысутныя павысілі сваю дасведчанасць аб праектнай дзейнасці: даведаліся, што такое праект для развіцця рэгіёна, грант, якія патрабаванні існуюць па тэхніцы афармлення падаваемага праекта, як фарміруюць мэты, атрымалі агульныя парады па падрыхтоўцы праектнай прапановы.

←Продажи автомобилей Fiat Chrysler, Toyota и Nissan в США неожиданно выросли в мае

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика