20 чалавек эвакуявалі на пажары ў Наваполацку

Источник материала:  
04.06.2019 10:01 — Разное
20 чалавек эвакуявалі на пажары ў Наваполацку
mchs.gov.by

На пажар у ААТ "Трэст №16" выклікалі наваполацкіх ратавальнікаў 3 чэрвеня ў 13:23, інфармуе прэс-служба ведамства. 

Агонь узнік на другім паверсе адміністрацыйна-бытавога корпуса на вуліцы Прамысловай. Прыбыўшы на месца здарэння, супрацоўнікі МНС пабачылі дым на другім і трэцім паверхах будынка. Выявілася, што пажар пачаўся ў неэксплутаваным кабінеце бухгалтэрыі на другім паверсе. 

Да прыбыцця ратавальнікаў 25 чалавек пакінулі будынак самастойна, яшчэ 20 чалавек ратавальнікі эвакуявалі па лесвічных маршах. Пацярпелых пры інцыдэнце няма.

Пажар быў ліквідаваны ў лічаныя хвіліны. Агонь пашкодзіў участак падлогі, закураныя сцены. 

Мяркуецца, што прычынай пажару стала неасцярожнае абыходжанне з агнём пры паленні. Вінаватага шукаюць. 

←Во время одной из самых опасных в мире гонок вновь погиб спортсмен

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика