Пад Докшыцамі легкавік трапіў пад фуру, загінула кіроўца, пацярпела дзяўчынка
03.06.2019 18:48
—
Разное

Следчы камітэт
Пад Докшыцамі легкавік трапіў пад фуру. Здарэнне адбылося ў панядзелак, 3 чэрвеня, каля 16-й гадзіны на 96-м кіламетры трасы "Мінск — Віцебск". Як інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта, 42-гадовая кіроўца легкавога аўтамабіля загінула. Траўмы атрымала 12-гадовая дзяўчынка, якая ехала ў машыне ў якасці пасажыра. Яе шпіталізавалі. На месцы ДТЗ працуе следча-аператыўная група. Следчыя шукаюць відавочцаў аўтааварыі.