Кіроўца цудам выжыў пасля жахлівай аварыі на МКАД

Источник материала:  
03.06.2019 17:40 — Разное
Кіроўца цудам выжыў пасля жахлівай аварыі на МКАД
minsk.mvd.gov.by

Кіроўца цудам выжыў пасля жахлівай аварыі, якая адбылася раніцай 3 чэрвеня на знешнім коле МКАД. Аўтамабіль "Опель Астра" рухаўся з боку вуліцы Казінца ў бок вуліцы Кіжаватава і сутыкнуўся з асвятляльнай мачтай, загарэўся. Відавочцы ДТЗ з дапамогай вогнетушыцеляў ліквідавалі ўзгаранне. Кіроўцу з разбітага легкавіка вызвалялі ратавальнікі (у машыне ён быў адзін). У яго шматлікія траўмы. Мужчыну шпіталізавалі. Праводзіцца праверка. На месцы аварыі працавалі супрацоўнікі ДАІ, эксперты, прадстаўнік Следчага камітэта, паведамляе прэс-служба сталічнай ДАІ.

←Беларусы предлагают купить майку, чтобы помочь онкобольным детям

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика