Сабака ў Гродне пакусаў сямігадовую дзяўчынку

Источник материала:  
03.06.2019 14:03 — Разное
Сабака ў Гродне пакусаў сямігадовую дзяўчынку
newgrodno.by

Сямігадовая дзяўчынка ў Гродне пацярпела ад укусаў сабакі, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама. 

Здарэнне адбылося ўдзень 2 чэрвеня. Гродзенка адпусціла дачку ў шапік па вуліцы Агінскага па квас. Праз нейкі час дзяўчынка вярнулася дадому і распавяла, што яе за локаць укусіў сабака.

Дзяўчынка праходзіла міма летняй кавярні, дзе за столікам сядзеў 31-гадовы мужчына з сабакам — "пароды метыс", перадае гродзенская міліцыя. Сабака быў на павадку і з мацерчатым наморднікам. Паведамляецца, што дзяўчынка не набліжалася да жывёлы і не спрабавала яе пагладзіць, але ў нейкі момант сабака ўкусіў яе за локаць. Пасля гэтага мужчына са сваім гадаванцам сышоў з кавярні. Але здарэнне пабачыў мясцовы жыхар, які пайшоў за ім следам і паведаміў пра ўсё ў міліцыю.

Дзяўчынцы прызначылі лячэнне ў бальніцы. Яе маці напісала заяву ў міліцыю. Судова-медыцынская экспертыза вызначыць цяжкасць прычыненых пашкоджанняў.

Дарэчы, на пачатку 2019-га гэты сабака пакусаў хлопчыка-першакласніка. Тады гаспадара аштрафавалі за парушэнне правілаў утрымання хатніх жывёл. 

←Mercedes и китайская BYD готовят к дебюту новый электрический кроссовер

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика