10-гадовая дзяўчынка загінула ў аварыі пад Жыткавічамі

Источник материала:  
03.06.2019 11:10 — Разное
10-гадовая дзяўчынка загінула ў аварыі пад Жыткавічамі
Фота з месца ДТЗ / Следчы камітэт

У аварыі ў Жыткавіцкім раёне загінула 10-гадовая дзяўчынка. Трагічнае ДТЗ адбылося 2 чэрвеня прыкладна ў 23:35, паведамляе Следчы камітэт у сваім Telegram-канале.

На аўтадарозе Мінск-Мікашэвічы 37-гадовая жыхарка Жыткавічаў на аўтамабілі "Рэно" з'ехала ў кювет. Машына перакулілася, і 10-гадовая дачка кіроўцы, якая ехала ў якасці пасажыра, памерла на месцы здарэння.

На жанчыну пачалі крымінальную справу за парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека. Акалічнасці здарэння высвятляюцца.

←Прожить чужую жизнь. Истории людей, перепутанных в роддоме

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика