Пры пажары ў Віцебску два чалавекі апынуліся ў лякарні

Источник материала:  
03.06.2019 10:01 — Разное
Пры пажары ў Віцебску два чалавекі апынуліся ў лякарні
vitebsk.mchs.gov.by

1 чэрвеня ў 3:25 віцебскія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у кватэры па вуліцы Максіма Горкага, інфармуе прэс-служба ведамства.

Прыбыўшы на месца здарэння, яны пабачылі моцны дым з кватэры на другім паверсе трохпавярховага жылога дома. У самой кватэры былі яе 62-гадовы гаспадар і яго 39-гадовы сын. Ратавальнікі вынеслі абодвух мужчын з задымленай кватэры і перадалі медыкам. Пацярпелых шпіталізавалі з дыягназам атручэнне прадуктамі гарэння.

З суседніх кватэр на другім і трэцім паверсе дома былі эвакуіраваныя дзевяць чалавек (у тым ліку два дзіцяці). Яны пры здарэнні не пацярпелі.

Мяркуецца, што прычынай пажару стала неасцярожнае абыходжанне з агнём пры паленні.

←В Беларуси побывала делегация Секретной службы США

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика