У Крыме турыстаў з Беларусі здымалі з небяспечнай скалы супрацоўнікі МНС

Источник материала:  
02.06.2019 17:38 — Разное
У Крыме турыстаў з Беларусі здымалі з небяспечнай скалы супрацоўнікі МНС
mchs.rk.gov.ru

У Крыме турыстаў з Беларусі давялося здымаць з небяспечнай скалы сіламі супрацоўнікаў МНС. Як паведамляе МНС Крыма, інцыдэнт здарыўся ўвечары 1 чэрвеня ў раёне цясніны Шайтан-Дэрэ. Мужчына 1983 года нараджэння і дзіця 2009 года нараджэння залезлі на скалу, з якой не маглі спусціцца без рызыкі для жыцця. Разам з імі была дзяўчына 1988 года нараджэння, жыхарка Крыма.

Турысты спрабавалі самастойна спусціцца. Міма праязджаў выратавальнік, які заўважыў людзей на скале і выклікаў дапамогу. Супрацоўнікі МНС прыбылі на месца і эвакуявалі турыстаў.

Двое беларусаў — жыхары Віцебска.

У МНС Крыма азначаюць, што цясніна Шайтан-Дэрэ небяспечная для недасведчаных турыстаў і некалькі месяцам таму ў гэтай мясцовасці траўмавалася жанчына, якая сарвалася са скалы.

Крым з'яўляецца акупаванай тэрыторыяй Украіны: уезд на паўвостраў з турыстычнымі мэтамі ўкраінскія ўлады лічаць незаконным. Калі замежнікі трапляюць туды праз Расію, ім могуць забараніць уезд на тэрыторыю Украіны.

←Беларусь и Казахстан будут искать новые кооперационные проекты

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика