Віцяблянка скрала ў суседкі пральную машыну і здала на металалом

Источник материала:  
31.05.2019 16:47 — Разное
Віцяблянка скрала ў суседкі пральную машыну і здала на металалом
БЕЛТА

Жыхарка Віцебска звярнулася ў міліцыю з заявай, што ў яе скралі пральную машыну. Знікненне тэхнікі жанчына выявіла, калі вярнулася дадому пасля некалькіх дзён адсутнасці.

Галоўнай падазраванай у міліцыянтаў стала пітушчая суседка абакрадзенай жанчыны. Яны разам пражывалі ў камунальнай кватэры. Выявілася, што цяжкую машыну яна папрасіла вынесці двух сваіх знаёмых. Разам яны зацягнулі пралку ў бліжэйшы пункт прыёму другаснай сыравіны. Там міліцыянты і знайшлі бытавую тэхніку. 

Пральную машыну вярнулі гаспадыні, а на яе суседку пачалі крымінальную справу за крадзеж.

←Белорусские директора предприятий летом ожидают роста инфляции на фоне стабильного обменного курса

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика